Скрыншот: Россия 1

Скрыншот: Россия 1

Пры гэтым Сіманьян правяла гістарычныя паралелі і паставіла ў прыклад віленскага генерал-губернатара графа Міхаіла Мураўёва, які атрымаў мянушку «Вешальнік». Прапагандыстка ўзгадала пра пакаранне лідараў паўстання 1863-1864 гадоў, назваўшы іх «баевікамі».

«Быў у нашай гісторыі такі граф Мураўёў, вешальнік усім вядомы. Ён быў сваяк павешанага дзекабрыста — іншага Мураўёва. І калі яму на гэта наракалі, ён казаў: «Я не з тых Мураўёвых, якіх вешалі. Я з тых Мураўёвых, якія вешаюць самі».

І сапраўды павесіў публічна 128 баевікоў, якіх, натуральна, заходняя прэса называла ніякімі не баевікамі, а інсургентамі, паўстанцамі, удзельнікаў польскага паўстання, якія тварылі неймаверныя зверствы падчас гэтага паўстання не толькі ў дачыненні да вайскоўцаў расійскіх, але і ў дачыненні да духавенства і простых людзей», — заявіла Сіманьян.

Галоўная рэдактарка RT выказала меркаванне, што «менавіта такія вешальнікі цяпер патрэбныя Расіі». Сіманьян адзначыла, што вешаць апанентаў Пуціна і ўводзіць жорсткую вайсковую цэнзуру трэба і на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Фігура Міхаіла Мураўёва актыўна выкарыстоўваецца прарасійскімі актывістамі ў Беларусі. Яны называюць графа «нацыянальным героем» і прапануюць паставіць Мураўёву помнік.

Чытайце таксама:

Андэрсан. Загадкавы вязень у гарадзенскай турме ў 1863 годзе

Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях

Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

«Каліноўскі — вельмі важная постаць, але паўстанне 1863-га было катастрофай» — Латышонак 

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
63