Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, пабачылі ахоплены полымем апарат, у пакоі было густое задымленне. Гаспадыня і яе сын выйшлі самастойна.

Высветлілася, што гіраскутар зараджаўся ад сеткі ў пакоі сына — пасля серыі хлапкоў з прыбора пайшоў дым. Жанчына адключыла зарадную прыладу і патэлефанавала ратавальнікам.

Прычына здарэння высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай стала кароткае замыканне электрабатарэі.

Ратавальнікі папярэджваюць, што нельга пакідаць прылады з акумулятарамі на зарадцы на працягу доўгага часу, тым больш ноччу.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0