Начная атака на Ізраіль. Скрын відэа
Як піша BBC, што найбольш верагоднымі цэлямі будуць іранскія базы, з якіх былі запушчаныя гэтыя ракеты.
Але Ізраіль цалкам можа пайсці далей і нанесці ўдары па буйных іранскіх вайсковых базах і навучальных цэнтрах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі па ўсёй краіне, што выкліча чалавечыя ахвяры і нанясе матэрыяльныя страты.
Тады Іран, несумненна, адкажа, як ён і паабяцаў.
Такім чынам, мы цяпер знаходзімся на «сярэдняй прыступцы» вельмі небяспечнай лесвіцы эскалацыі.
Урады краін Блізкага Усходу будуць затаіўшы дыханне чакаць, наколькі маштабным і жорсткім будзе абяцаны адказ Ізраіля.
Ізраіль ужо заявіў пра «ўдар у адказ» па тэрыторыі Лівана.
Па даных ізраільскай арміі, удар прыйшоўся па буйным вытворчым аб'екце «Хезбалы».
У ноч на 14 красавіка рух «Хезбала» далучыўся да атакі Ірана на Ізраіль.
Чытайце таксама:
МЗС Беларусі выразіў «глыбокую занепакоенасць», але асуджаць Іран не стаў
Іран заявіў пра завяршэнне аперацыі супраць Ізраіля
Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі