Ізраільская сістэма «Жалезны купал» адбівае ракетную атаку. AP Photo/Tomer Neuberg

Ізраільская сістэма «Жалезны купал» адбівае ракетную атаку. AP Photo/Tomer Neuberg

У 1:42 ночы 14 красавіка на тэрыторыі Ізраіля пачалі гучаць сірэны, якія папярэджвалі аб паветранай атацы з усходу — з Ірана, Емена, Ірака, піша newsru.co.il.

У 1:45 першыя сірэны прагучалі і ў Eрусаліме. З 1:50 сігналы трывогі былі чутныя на Галанскіх вышынях.

Ізраільскія сілы СПА і сістэмы СРА першапачаткова паспяхова адбілі масіраваную паветраную атаку, было чуваць шмат выбухаў.

Прадстаўнік міністэрства абароны Ізраіля заявіў, што больш за 100 іранскіх ударных БПЛА спачатку ўжо перахопленыя за межамі паветранай прасторы Ізраіля. Мяркуючы па наяўных даных, гэтыя беспілотнікі былі збітыя сіламі ЗША і Вялікабрытаніі.

Усяго за ноч былі выпушчаныя 185 ударных БПЛА, 36 крылатых ракет і 110 балістычных ракет. Пераважная большасць пускаў была ажыццёўлена з тэрыторыі Ірана.

Акрамя таго, пускі ажыццяўляліся з Ірака і Емена. Ізраільскі чыноўнік паведаміў рэдакцыі New York Times, што «адказ Ізраіля на іранскі напад будзе скаардынаваны з яго саюзнікамі».

Сістэмы СПА Ізраіля перахапілі 99% запушчаных у бок Ізраіля балістычных ракет і беспілотнікаў. У ЦАХАЛе заявілі, што «мінімальны ўрон» быў нанесены адной з вайсковых баз у Негеве.

У сваю чаргу, Іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявіў аб «паспяховым знішчэнні» важных вайсковых цэляў на тэрыторыі Ізраіля.

Духоўны лідар Ірана Алі Хаменеі пасля пачатку атакі Ірана на Ізраіль заявіў, што «злачынны сіянісцкі рэжым будзе пакараны». А пастаяннае прадстаўніцтва Ірана ў ААН заявіла, што «калі ізраільскі рэжым зробіць яшчэ адну памылку, адказ Ірана будзе значна больш суровым». Выглядае, аднак, што гэта пустая рыторыка.

Чытайце таксама:

Іран пачаў атаку на Ізраіль

Байдэн тэрмінова вяртаецца ў Вашынгтон для нарады па Блізкім Усходзе

Іарданія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з нападам Ірана на Ізраіль

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
28