Відэа са старонкамі дзіцячага падручніка для дадатковага чытання ў 4 класе набрала 63 тысячы праглядаў. Тыктокерка пад нікам hanna_hamut паказвае, што ў кніжцы ёсць біяграфія Люка Бесона, дзе пералічаныя яго асноўныя фільмы, у тым ліку «Пяты элемент» і «Анёл-А». За біяграфіяй размешчана апавяданне «Артур і мініпуты» — глава з вядомай аднайменнай казкі пад аўтарствам Бесона.

Выглядае, што сама блогерка задаволеная знаходкай. У каментарах яна пералічвае іншыя вядомыя фільмы Бесона, да прыкладу, «Леон» і «Таксі». А калі ў каментарах пытаюцца, як француз трапіў у падручнік, блогерка адказвае: маўляў, чалавек заслужыў, хіба не?

Задаволеная не толькі яна — падобная рэакцыя ў большасці каментатараў:

«Вельмі неблагая кніга. У мяне сыну ў чацвёртым класе задавалі «Хобіт» Толкіена чытаць».

«Я зайздрошчу дзецям! Напэўна, цікава!»

«І добра, што прагрэсуюць і дадаюць сучасных дзеячаў. Бо гэта новае пакаленне, яны мусяць ведаць аўтараў і прадзюсараў свайго часу».

«Вось добра. Ёсць вялікая верагоднасць прывіць любоў да чытання. Гэта ім цікава».

«Хоць нешта нарэшце годнае. Мне падабаецца».

Але знайшліся і каментатары, якіх сучасны аўтар, тым больш замежны, пужае:

«Уключыце ў адукацыю яго фільмы. Нам бліжэй Я. Купала, Я. Колас, У. Быкаў, К. Крапіва».

«Учора ўрокі рабілі, таксама ў шоку была. Гэта руская літаратура!»

«Гэта, канешне, цудоўна, але хутка дзеці ўвогуле не будуць ведаць, хто такі Пушкін, Блок, Шэкспір».

«Усё, прыехалі. Апошняя станцыя».

«Дзе тая адукацыя, якая была?»

Прапагандыст Юрый Увараў з «Мінскай праўды» абурыўся навіной пра Бесона. «Як жа без яго?» — запытвае мужчына.

Чытайце таксама:

«Мару святкаваць Дзень Волі ў Беларусі». Полька ў Катавіцах вучыць беларускую мову і слухае Лявона Вольскага

У Мінску адкрываецца першая кавярня для фанатаў K-pop

«Журы хацела нейкай драмы». ЛГБТ-актывіст з Беларусі выступіў на папулярным польскім шоу

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?