Фота ілюстрацыйнае
Па словах Юркевіча, якія прыводзіць агенцтва «Мінск-Навіны», адказнасць прыватнікаў і дзяржаўных медыцынскіх устаноў перад пацыентамі павінна быць аднолькава высокай.
Чыноўнік паведаміў, што цяпер ідзе гаворка пра змену кваліфікацыйных катэгорый лекараў, якія змогуць працаваць у прыватных медыцынскіх цэнтрах.
На гэты момант у такіх установах маюць права працаваць спецыялісты, якія скончылі медуніверсітэт тры гады таму. Аднак, як адзначыў Ігар Юркевіч, часта такія дактары праводзяць аперацыі, якія на высокім узроўні можа выконваць хірург з вопытам работы 5-7 гадоў.
Юркевіч заявіў, што цяпер ідзе абмеркаванне пытання аб увядзенні новых патрабаванняў да работнікаў прыватных медцэнтраў: там хочуць дазволіць працаваць толькі лекарам першай і вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый.
Чытайце таксама:
Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх
Прыватная стаматалогія раптоўна паведаміла, што з 1 красавіка прыпыняе прыём кліентаў
Уладальнік клінік «Новы зрок»: Я ехаў на суд у Беларусь, але мяне затрымаў Інтэрпол
Галоўчанка загадаў зрабіць стаматалагічныя паслугі даступнымі для ўсіх