Выстава прац Эндзі Уорхала (Андрэя Варголы) у Культурным цэнтры Гейдара Аліева ў Баку. Фота: Wikimedia Commons

Выстава прац Эндзі Уорхала (Андрэя Варголы) у Культурным цэнтры Гейдара Аліева ў Баку. Фота: Wikimedia Commons

Музей «Пінакатэка сучаснасці» ў Мюнхене звольніў супрацоўніка за тое, што ён таемна вывесіў у музеі ўласную карціну ў адной прасторы з карцінамі Эндзі Уорхала. Праца правісела да закрыцця, піша newsru.co.il.

Адміністрацыя «Пінакатэкі сучаснасці» пацвердзіла, што работнік тэхнічнай службы быў звольнены, бо вывесіў сваю працу ў аддзеле сучаснага мастацтва, падзяліўшы выставачную прастору з Эндзі Уорхалам.

Супрацоўнік, які лічыць сябе мастаком, зрабіў гэта «ў надзеі здзейсніць свой прарыў».

51-гадовы мужчына таемна пранёс свой твор на выставу, ён лічыў сваю працу ў музеі часовай, якая забяспечвае яго, пакуль ён шукае сваё сапраўднае пакліканне.

Прадстаўнік Пінакатэкі таксама паведаміў, што карціна памерам 60 на 120 см была вывешаная раніцай, а заўважаная толькі пасля адкрыцця музея.

«Было прынята рашэнне пакінуць карціну навідавоку, пакуль галерэя адкрыта, і прыбраць яе пасля закрыцця ў 18:00», — дадаў ён. Карціна правісела ў музеі восем гадзін.

Маючы доступ да ўнутраных памяшканняў музея, тэхнік вывесіў сваю карціну на белай сцяне ў калідоры першага паверха ўсходняга крыла.

Пінакатэка адмовілася выдаваць сюжэт і стыль карціны, каб не заахвочваць жартаўнікоў-пераймальнікаў.

Кантракт з супрацоўнікам быў скасаваны, таксама яму забаронена ўваходзіць у памяшканні музея, справа перададзена ў паліцыю. Як мяркуецца, каб павесіць карціну, пачатковец-мастак прасвідраваў дзве дзіркі ў сцяне, што таксама трапляе пад артыкул аб наўмысным псаванні маёмасці.

Можна толькі гадаць, як адрэагаваў бы на такі акт самапіяру Эндзі Уорхал, кароль поп-арту.

Зрэшты, улічваючы характар мастака і яго мастацтва, можна ўявіць, што вельмі станоўча.

Пінакатэка сучаснасці (Pinakothek der Moderne) — мастацкі музей у Мюнхене, пад дахам якога размешчаны чатыры незалежныя адзін ад аднаго музея. Яго пастаянная калекцыя налічвае больш за 20 тысяч работ, уключаючы карціны вядучых мастакоў дваццатага стагоддзя.

Чытайце таксама:

«Новай Беларусі для сябе не знайшоў, а старая скончылася». Мастак-эмігрант расказаў, чаму расчараваўся ў радзіме

У мінскім музеі адкрылі выставу, прысвечаную юбілеям адразу сямі пісьменнікаў

У Маскве памерла мастацтвазнаўца, якую кахаў Караткевіч. Яна пакінула дарагую калекцыю ў спадчыну Пуціну

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4