А гэта ўгодкі з дня нараджэння: Івана Чыгрынава — 90 год, Артура Вольскага — 100 год, Алеся Савіцкага — 100 год, Аркадзя Куляшова — 110 год, Максіма Лужаніна — 115 год, Алеся Якімовіча — 120 год, Міхася Лынькова — 125 год, піша bellit.info.

На экспазіцыі можна будзе пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксэсуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі і інш. Назву выставе дала аднайменная кніга лірычных мініяцюр Янкі Брыля, якая пабачыла свет у 1965 годзе.

«Цэнтральны вобраз экспазіцыі «Жменя сонечных промняў» — сонца, прамяні якога сімвалізуюць жыццёвыя шляхі мастакоў слова, асветленыя радасцю іх пісьменніцкай творчасці. Нібы сонечныя прамяні, разыходзячыся ў розныя бакі, іх творчасць мае агульны пачатак і грунт — любоў да жыцця, талент, натхненне», — расказваюць аўтары выставы.

Чытайце таксама:

Дзяржаўным беларускім пісьменнікам далі грант ад адміністрацыі Пуціна

«У іх доме ў Мінску ў 1920-я ўтварыўся літаратурна-мастацкі салон, дзе збіралася і моладзь, і вядомыя творцы; гучалі вершы, песні, гарачыя дыскусіі»

Якія аўдыякнігі слухаюць беларусы? Найпапулярнае з Audiobooks.by

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0