Здымак ілюстрацыйны. Фота: Infotrans.by

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Infotrans.by

Дальнабойнікі ведаюць, што ёсць два нелегальныя спосабы аб'ехаць чаргу. Па-першае, падаць паліцыі «ліпавыя» дакументы пра тое, што фура вязе груз, які хутка псуецца. Такіх прапускаюць па-за чаргой.

Іншая схема заключаецца ў тым, што кіроўцы купляюць дакументы, у адпаведнасці з якімі нібыта едуць не на мяжу, а да сябе на базу або на адрас нейкага кліента, які зарэгістраваны недалёка ад мяжы. Таму паліцыя прапускае іх.

Далей яны зноў спрабуюць аб'язджаць «калейку» — нібыта едуць у мытнае агенцтва, якое размешчана перад самай мяжой. Там іх таксама прапускаюць без чаргі. Затым гэтыя фуры ўбудоўваюцца ў чаргу з бакавых дарог. Аднак для гэтага ім патрэбныя саўдзельнікі, якія на аўтобусах або аўтамабілях блакуюць рух іншым грузавікам.

У перыяды крызісу на мяжы іх цэны растуць, але перавозчыкі гатовыя несці дадатковыя выдаткі, паколькі прастой фуры абыходзіцца яшчэ даражэй.

Паводле звестак польскай падаткова-мытнай адміністрацыі, сярэдні час чакання ў чарзе цяпер складае 47 гадзін. Аднак, як мяркуе Rzeczpospolita, гэтае значэнне фарміруецца з тых, хто прастойвае ў чарзе па два тыдні, і тых, хто праязджае без чаргі. Незадаволеныя пастаянна выклікаюць на такіх парушальнікаў паліцыю, а яна штрафуе тых, хто едзе ў аб'езд.

З пачатку года дальнабойнікам выпісана больш за тысячу такіх штрафаў. Цяпер на дарозе № 68, якая вядзе да памежнага пераходу, кругласутачна дзяжураць некалькі дзясяткаў паліцэйскіх, але кіроўцы мяркуюць, што часта яны даволі пасіўныя.

Чытайце таксама:

Жыхар Брэста паўтара года прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Пакуль месца не купілі падатковыя інспектары

Берасцеец пасварыўся з мытнікам з-за дробязі і атрымаў два гады калоніі

Грузавікоў шмат, легкавых мала. Што адбываецца на межах Беларусі праз тыдзень пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
15