Паводле слоў Лукашэнкі, з 27 тыс. вакансій у апрацоўчай прамысловасці 85% (23 тыс.) прыпадае на рабочыя спецыяльнасці. Больш за ўсё ў галіне не хапае слесараў, кіроўцаў, станочнікаў і зваршчыкаў, а вось адміністрацыйна-кіраўнічы персанал, на думку Лукашэнкі, «яўна раздзьмуты».

«На МТЗ толькі маркетынгавая служба 100 чалавек. А паўгадавы запас на складах дзяваць няма куды», — канстатаваў ён.

Увогуле ж кадравы дэфіцыт Лукашэнка назваў «павальным», а для вырашэння гэтай праблемы прапануе прыцягнуць «нявыкарыстаныя рэзервы».

«Можа быць, ураду прыйшоў час падумаць пра прыцягненне тых, хто сышоў — тых жа пенсіянераў. Сярод іх ёсць шмат актыўных, ахвотных працаваць людзей. Няхай не рванем на 30 тыс. чалавек, але мы знойдзем некалькі тысяч патрыятычна настроеных людзей, якіх можам паклікаць на вытворчасць. Яны з задавальненнем прыйдуць і будуць працаваць і вялікую карысць прыносіць яшчэ як настаўнікі. Трэба вырашыць, як іх зацікавіць, у тым ліку і матэрыяльна», — знайшоў ён нетрывіяльны выхад з сітуацыі.

Зрэшты, ён усё ж такі разумее, што на адных пенсіянерах далёка не заедзеш:

«Эксперты папярэджваюць, што растуць рызыкі страты кампетэнцый у галіне канструявання і распрацоўкі новых відаў прадукцыі. Чаму? Таму што на большасці прадпрыемстваў у аддзелах канструктараў і распрацовак мала маладых спецыялістаў. А гэта ўжо пытанне не толькі да Мінпрама, але і да Мінадукацыі».

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Эканаміст Крук: Да 90% беларускага экспарту завязана на Расіі

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

Клас
4
Панылы сорам
22
Ха-ха
63
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3