«Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ можна патлумачыць. Але чаму па якасці? Экспарт беларускіх трактароў у 2023 годзе скараціўся на 18 працэнтаў. Доля нашых трактароў у расійскім імпарце знізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігоддзе 10,5 працэнта, грузавых аўтамабіляў — да 6 працэнтаў», — прывёў даныя Лукашэнка. 

Тыя ж пагрозлівыя тэндэнцыі, паводле яго слоў, складаюцца і на «Атланце». Абʼёмы экспарту халадзільнікаў і маразільнікаў, яшчэ ўчора запатрабаваных, скараціліся амаль у два разы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што сёння вельмі складана канкурыраваць па цане і з кітайскімі вытворцамі.

«Значыць, трэба браць выключнай якасцю прадукцыі і забеспячэннем неабходнага для спажыўца сэрвісу, — сказаў ён. — Мы павінны выйсці прыкладна на японскі ўзровень якасці».

Ён назваў недапушчальнымі факты, аб якіх дакладаюць спецыялісты. Асабліва выпадкі, калі новая тэхніка выходзіць са строю яшчэ да пачатку эксплуатацыі. 

Ён узгадаў, што цяпер так званы Год якасці. 

«У Год якасці (ды і заўсёды) вырабленая прадукцыя павінна быць на найвышэйшым узроўні. І ніяк інакш», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

У Баранавічах, Докшыцах і Пінску — новыя кіраўнікі

Пуцін даручыў зрабіць эканоміку Расіі чацвёртай у свеце да 2030 года

Беларусь ператворыцца ў Паўночную Карэю ці да такога не дойдзе?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
39
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0