Фото: Гомельщина. Официально

Фото: Гомельщина. Официально

Беларусь прапануе забараніць на ўзроўні ЕАЭС цацкі, якія могуць «неадназначна ўспрымацца дзецьмі». Пра гэта расказаў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзіслаў Татарыцкі.

Паводле яго слоў, Беларусь прапанавала даследаваць уплыў некаторых цацак на дзяцей.

«Гэта цацкі, якія мы сёння бачым і з экранаў. Часцяком бачым у крамах. Накшталт нейкіх істот, якія неадназначна інтэрпрэтуюцца дзецьмі, і магчымае ўздзеянне псіхалагічнае на дзіця, калі ты бачыш, што цацка з адной рукой або з галавой, з адным вокам і гэтак далей», — цытуе Татарыцкага Sputnik.

Чыноўнік паабяцаў, што з такімі цацкамі будзе праводзіцца сур'ёзная праца. Забарона на цацкі можа быць унесеная ў Тэхнічны рэгламент.

У Беларусі вайну з Хагі Вагі — героем папулярнага ў дзяцей мультфільма — даўно вядуць прарасійскія актывісты. У канцы 2022 года з беларускіх крам канфіскавалі Хагі Вагі і яшчэ 140 цацак.

Чытайце таксама:

Замест Хагі Вагі — Карлсан. У Баранавічах у сацыяльнай рэкламе сучасныя малюнкі для дзяцей перамалявалі на савецкія

Для ўдзелу ў афіцыйнай ялінцы гомельскаму Хагі Вагі вырвалі зубы і прышылі вушы

Галоўны монстр 2022 года: хто такі Хагі Вагі, ад якога ўсе фанацеюць?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2