Мінск, вуліца Зыбіцкая. Фота: CityDog.io

Мінск, вуліца Зыбіцкая. Фота: CityDog.io

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карзюк прывёў статыстыку правапарушэнняў на галоўнай тусовачнай вуліцы сталіцы па выніках 2023 года.

За год суд Цэнтральнага раёна разгледзеў не менш за дзесяць спраў аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Затрыманых на Зыбіцкай абвінавачвалі ў «адзіночным пікетаванні». Карсюк сцвярджае, што людзі выкрыквалі «лозунгі пратэснага характару». Затрыманым прызначалі ад штрафаў да 15 дзён арышту, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Усяго на Зыбіцкай летась было здзейснена не менш за 220 адміністрацыйных правапарушэнняў. Большасць звязана са знаходжаннем у грамадскім месцы ў п'яным выглядзе.

Акрамя таго, за год у гэтай лакацыі адбыліся дзясяткі злачынстваў, звязаных з крадзяжамі і бойкамі.

Чытайце таксама:

Міліцыя правяла аблаву на Зыбіцкай. Тусоўшчыкаў адправілі прыбіраць парк Перамогі

«Зыбіцкая — прыклад дзікунства». Гутарка з пераможцам Гедройця Сяргеем Абламейкам

«Бар «Каліноўскі» — усё». Лукашэнкаўцы прыйшлі з рэйдам на Зыбіцкую 

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6