26-гадовая дзяўчына з Лунінецкага раёна працавала прадаўцом. Высветлілася, што яна прысабечыла выручку крамы на 9 тыс. рублёў, частку патраціўшы на стаўкі ў анлайн-латарэі.

Дзяўчына, маці дваіх дзяцей, перыядычна брала ў касе крамы грошы, якія пераводзіла на сваю банкаўскую карту, пасля чаго рабіла стаўкі ў анлайн-латарэях, паведамляе Генпракуратура.

Яна траціла на азартныя гульні і свой заробак, узяўшы крэдыты ў трох розных банках. Муж пра гэта нічога не ведаў, паверыўшы па тлумачэннях жонкі, што тая аддала грошы знаёмым у доўг.

Сваімі дзеяннямі жанчына паставіла сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, бо значная частка заробку трацілася на анлайн-гульні і вылічэнні ў кошт пакрыцця шкоды па крымінальнай справе.

З 11 ліпеня 2023 года па 31 студзеня 2024 года дзяўчына зрабіла больш за 42 тысячы гульнявых ставак.

У выніку суд, па ініцыятыве мясцовай пракуратуры, абмежаваў дзяўчыну ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін 3 гады.

Чытайце таксама:

Хлопец з Дзятлава згубіў на біржы 30 тысяч рублёў, але зусім не засмуціўся

Дырэктар ліцэя ў Польшчы прайграў грошы навучэнцаў і зʼехаў у Беларусь. Але вытрымаў толькі 10 дзён

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
2