Анжаліка Агурбаш на «Першым канале». Скрын відэа

Анжаліка Агурбаш на «Першым канале». Скрын відэа

 У лісце на імя Эрнста, які трапіў у распараджэнне «Соты», беларускі амбасадар Дзмітрый Круты ацэньвае зʼяўленне Агурбаш у эфіры «ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі як спланаваную правакацыю, накіраваную на падрыў адзінства народаў, намаганняў нашых лідараў па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы, сумеснага процідзеяння рэабілітацыі нацызму і перапісванню гісторыі».

«Інфармуем, што А. Агурбаш са жніўня 2020 г. размяшчала ў сетцы інтэрнэт звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, а таксама абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — піша Круты.

Па словах Крутога, Агурбаш прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і пікетах каля пасольства Беларусі ў Маскве, «падчас якіх актыўна выкарыстоўвалася сімволіка беларускіх калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны», — так называе Круты нацыянальную сімволіку.

Беларускі пасол абяцае даць «Першаму каналу» кантакты «патрыятычна настроеных» беларускіх спевакоў замест Агурбаш.

У Беларусі супраць Агурбаш заведзеная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш.

У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі.

Чытайце таксама:

Анжаліка Агурбаш прыйшла ў расійскае тэлешоу «Экстрасэнсы» 

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
46
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
23