Ябацька абурылася жанчынай з раёна, якая спявала пра Беларусь. Скрын відэа ў тыктоку Алены @alenushka______

Ябацька абурылася жанчынай з раёна, якая спявала пра Беларусь. Скрын відэа ў тыктоку Алены @alenushka______

Часам падпявае любімым песням. І запісвае адказы хэйтарам: маўляў, не падабаецца, як я выгляджу, не глядзіце.

У адным з відэа жанчына падпявала вядомай песні Анжалікі Агурбаш «Белая Русь». Нечакана яно сабрала 10 мільёнаў праглядаў.

Сярод тых, хто пабачыў ролік, была і ябацька, якая не вытрымала і запісала адказ.

«Мне ёсць справа, бо гэта жанчына падпявае беларускай песні… Гэта песня патрыятычная, і яе спяваюць на вялікія дзяржаўныя святы. А такая падача гэтай песні — гэта поўнае абясцэньванне культуры Беларусі, бо гэта песня пра беларускі народ»,

— абурылася Алена, у акаўнце якой напісана «люблю бульбу і сала» і стаіць чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг.

«Я лічу: жыць у маленькім горадзе, выкладаць такое, не сачыць за сабой і сваім жыллём — гэта ненармальна», — працягвае.

Алена кажа, што ёй стала сорамна, што жанчына, «маючы такі неахайны выгляд» і беспарадак дома, спявае беларускую песню. І дадае, што няпраўда, быццам яна зайздросіць яе падпісчыкам. «Не хачу, каб мяне называлі беларускі хагі-вагі». Хоць Алена і не хавае: прыемна, што пасля гэтых відэазваротаў падпісчыкаў у яе стала болей.

На тыкток Алы з Докшыцкага раёна падпісана больш за 16 тысяч чалавек. Жанчына расказвала сваім падпісчыкам, што па іх парадзе схадзіла да стаматолага і пачула, што, каб зрабіць ёй зубы, трэба 2 тысячы рублёў — вялікая для яе сума.

Многія каментатары пішуць, што з цікавасцю сочаць за відэа гэтай простай жанчыны з раёна.

Клас
4
Панылы сорам
53
Ха-ха
35
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
6