«Спыніліся паесці ў беларускім кафэ. Прыгажуны! — хваліць мужчына ў відэа. — Кафэ «Славяначка» — брава, рабяты!»

У акаўнце мужчына сябе апісаў як рускага, які жыве ў Германіі. 

У каментарах многія сталі сумнявацца: няўжо ў Беларусі гаспадары кафэ на такое пайшлі б? І мелі рацыю ў сваіх сумневах.

Кафэ, дзе спыніўся мужчына, знаходзіцца ў Расіі — каля аэрапорта «Дамадзедава», недалёка ад Масквы. Гэта кафэ беларускай кухні. Праўда, называецца яно «Сябры».

Тое самае кафэ каля «Дамадзедава». На гэтых здымках бачныя сцягі на ўваходзе. Фота тут і далей: «Яндэкс Карты»

Тое самае кафэ каля «Дамадзедава». На гэтых здымках бачныя сцягі на ўваходзе. Фота тут і далей: «Яндэкс Карты»

@nashanivanews У забягалаўцы з беларускай кухняй выціраюць ногі аб сцягі Украіны, Польшчы і ЗША. Дзе гэта так? #беларусь #польша #украина #патриоты #патриотизм #белорусскаякухня #дранік #драники #россияне #жывебеларусь #флагукраины ♬ Ukraine - Mariia Yaremak

Чытайце таксама:

Шпакоўскі расказаў, якое пытанне хоча прабіць праз парламент 

У Гомелі мясцовыя ўлады адзначылі вызваленне ад Рускай народнай рэспублікі

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

Клас
11
Панылы сорам
174
Ха-ха
29
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
142