Фота: фэйсбук Эльвіры Мірсалімавай

Фота: фэйсбук Эльвіры Мірсалімавай

Падрабязнасцямі Эльвіра Мірсалімава падзялілася ў сваім фэйсбуку

«Маўляў, «там было за што»… Вось канкрэтыка. Першае абвінавачванне, па якім мяне асудзілі (штраф плюс двое сутак у ізалятары, на металічнай шконцы без матраца, з праверкамі ў кайданках за спіной, тварам да сцяны — за «рэабілітацыю нацызму» (3 скрыны):

— за перапост Уладлена Татарскага, дзе рускі воін-вызваліцель стаіць нагамі на сцягу УСУ са свастыкай (допіс, які паказвае на адзінства ўкраінскіх бандэраўцаў і нацызму)

— за гістарычныя фота, дзе людзі з бчб і партрэтам Гітлера сустракаюць фашысцкіх акупантаў (допіс, які паказвае на сувязь бчб і нацызму).

— за перапост, дзе фінскія легіянеры (напярэдадні ўступлення Фінляндыі ў НАТА) ідуць пад сцягам са свастыкай, (допіс, які паказвае на агульнасць Натаўцаў і нацызму).

Гэта былі антыфашысцкія і антынацысцкія допісы.

І другі артыкул — нешта накшталт «адзіночнага пікету з бчб». За публікацыю пастоў з ілюстрацыямі да маіх антыбчб-шных артыкулаў.

Суд праходзіў у адкрытым рэжыме, Публікацыя рашэння суда дазволена. Верце вачам сваім», — напісала яна.

Жанчыну аштрафавалі на 2600 рублёў

Мірсалімаву сёлета ў лютым ужо судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і за «прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Эльвіра — адна з вядомых прарасійскіх актывістак. Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.

Чытайце таксама:

Хто такая Эльвіра Мірсалімава, якую ўжо нават лукашэнкаўцы вінавацяць у беларусафобстве

«Называлі палітычнай прастытуткай». Сталіністка Мірсалімава расказала пра два дні за кратамі

«Мне сорамна, што жанчыну адправілі за краты». Беларус, чыя скарга прывяла Мірсалімаву ў ізалятар, расказаў, што адбылося

Клас
24
Панылы сорам
4
Ха-ха
106
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4