Дэпартамент міграцыі Літвы паведаміў, што, хоць Алег Баршчэўскі публічна заявіў пра сваю дэпартацыю, гэтая працэдура не была ініцыяваная і не будзе пачатая, піша агенцтва BNS.

«Гэта спроба падняць шум, не ведаю, з якой мэтай. Ці то ў стратэгічных мэтах, ці то ў нейкіх больш глыбокіх палітычных мэтах, але не, працэдура дэпартацыі не пачалася», — сказала дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

Алег Баршчэўскі. Скрын відэа ініцыятывы «Наш дома»

Алег Баршчэўскі. Скрын відэа ініцыятывы «Наш дома»

Па яе словах, Баршчэўскі пасля адмовы яму ў бежанстве падаў у Дэпартамент міграцыі новую заяву аб выдачы дазволу на жыхарства па ўз'яднанні сям'і (яго дзеці жывуць у Літве). Запыт прыняты да разгляду.

Ведамства разгледзіць зварот на працягу трох месяцаў.

Па словах Гудзінскайце, Баршчэўскі цяпер знаходзіцца ў Літве нелегальна. Паводле яе слоў, у надзеі атрымаць прытулак мужчына не паклапаціўся працягнуць дазвол на жыхарства, які быў у яго.

«З фармальнага пункту гледжання ён павінен пакінуць Літву, — сказалі яму паводле стандартнай працэдуры. Але ён адрэагаваў на гэта неадэкватна, падняў шум, адмовіўся супрацоўнічаць з Дэпартаментам міграцыі і даць тлумачэнні, чаму ён не можа пакінуць Літву», — сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле яе слоў, у звычайным выпадку, калі дэпартаваны чалавек не згодзен пакінуць Літву самастойна, яго даныя перадаюцца ў Дзяржаўную памежную службу (VSAT), якая паклапоціцца аб выездзе чалавека з краіны.

«Але сітуацыя з беларускімі грамадзянамі нестандартная. (…) Дэпартамент ацэньвае, ці бяспечна дэпартаваць чалавека з Літвы. У гэтым выпадку мы нават не дайшлі да адпраўкі рашэння (…) І Дэпартамент міграцыі ў цяперашні час не плануе высылаць яго з Літвы», — сказала Гудзінскайце.

Па словах кіраўніка ведамства, Баршчэўскага не будуць прымусова адпраўляць у Беларусь, але з-за незаконнага знаходжання ў Літве ён будзе пакараны ў адміністрацыйным парадку.

«Калі дакументы слушныя, яму будзе выдадзены дазвол на жыхарства на падставе ўз'яднання сям'і», — сказала Гудзінскайце.

Чытайце таксама:

Мужа Вольгі Карач дэпартуюць у Беларусь? Не, поўная лухта

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1