Аляксандр Кандратовіч змагаўся са злоўжываннямі даішнікаў шляхам выстаўлення ў інтэрнэт ролікаў, дзе яны паводзілі сябе не найлепшым чынам. Гэта міліцыянтаў злавала, але ў той жа час у тыя яшчэ даволі «траваедныя» часы спрычынялася і да рэагавання начальства на яўныя парушэнні і адпаведна іх выпраўлення. Сам Кандратовіч прэзентаваў праект «Васіль Целагрэйкін» як «рэвізораў ад грамадзянскай супольнасці».

Дзяржаўная прапаганда вяла з Кандратовічам барацьбу, ціснучы на нязручныя факты з яго біяграфіі. Гэты выпускнік Дзяржаўнага ўніверсітэта марскога і рачнога права ў Санкт-Пецярбургу ў 1990-я паступіў у беларускую Акадэмію МУС, але так яе і не скончыў, бо «пагарэў» спачатку на нелегальным продажы цыгарэт на Камароўцы, а пасля і на разбойным нападзе. За гэта яму давялося адседзець у калоніі 4,5 года.

На гэтыя факты і ціснулі прапагандысты, імкнучыся ачарніць ягоную ідэю. Сам Кандратовіч таго, што гэта ў ягонай біяграфіі сапраўды было, не адмаўляў, але падкрэсліваў, што гэта грахі маладосці, якія ён пасля пераасэнсаваў і ў крымінал не вяртаўся. 

У апошнія гады жыцця Аляксандр Кандратовіч жыў у Ізраілі.

Чытайце таксама:

У Нямеччыне памерла вядомая баксёрка — ураджэнка Беларусі

Памёр Валер Бадун

Памёр былы палітвязень Уладзімір Сяргееў. Яму было 37 гадоў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
71
Абуральна
0