Украіна вярнула целы яшчэ 121 загінулага вайскоўца. Пра гэта паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны.

Паводле звестак штаба, ім удалося вярнуць 12 целаў вайскоўцаў УСУ, якія ваявалі на Луганскім кірунку, 107 — з Данецкага кірунку і яшчэ двух — з Запарожскага.

Перавозкай целаў і парэшткаў для перадачы іх прадстаўнікам праваахоўных органаў і судмедэкспертам займаюцца ўзброеныя сілы Украіны. Пасля ідэнтыфікацыі целы будуць перададзеныя сем'ям для пахавання.

Расійскі бок пакуль не паведамляў пра абмен целаў вайскоўцаў.

Мінулы раз Украіна вярнула 100 целаў вайскоўцаў, Расія — 69.

У вяртанні целаў каардынацыйнаму штабу садзейнічаюць Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, СБУ, МУС Украіны і іншыя прадстаўніцтвы структур сектара бяспекі і абароны.

Чытайце таксама:

ААН: Расійскія вайскоўцы забілі ўзімку мінімум 32 украінскіх ваеннапалонных

Ці рэальна абмяняць беларускіх палітвязняў на расійскіх ваеннапалонных? Тлумачыць Кабанчук

Былы ўкраінскі палонны расказаў, як яго прадалі чачэнцам для наступнага абмену

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0