«Плануецца, што першы газамат, або аўтаматызаваную ўстаноўку для рэалізацыі балонаў са звадкаваным газам, адкрыюць у Мінску ўжо сёлета. З іх дапамогай спажыўцы змогуць мяняць пустыя балоны на новыя», — расказалі ў міністэрстве.

Гэта будзе пілотны праект, мэтай якога з'яўляецца вывучэнне попыту на новы від паслуг і вызначэнне аптымальных пляцовак для такіх аўтаматаў. Пакуль аўтаматы плануюць ставіць побач з АЗС, у буйных ГЦ і на рынках.

«Аўтаматызаваная ўстаноўка складаецца з прылады прыёму і выдачы балонаў і сістэмы аплаты. З дапамогай электроннага табло карыстальнік зможа выбраць неабходны па аб'ёме балон і расплаціцца банкаўскай картай. Усе камплектуючыя і праграмнае забеспячэнне, якія тут выкарыстаныя, — беларускай вытворчасці», — адзначылі ў ведамстве. 

Чытайце таксама:

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

Цэлы пасёлак у Гомельскай вобласці перавялі на ацяпленне электрычнасцю

«Расатам» выявіў загадкавую праблему Астравецкай АЭС. А Беларусь кажа, што катастрофы няма 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0