Thereadstory.com

Thereadstory.com

Па звестках губернатара Вячаслава Гладкова, у выніку адбіцця атакі УСУ пацярпеў адзін чалавек: у яго аскепкавыя раненні паясніцы, яго шпіталізавалі. Таксама пашкоджаны аўтамабілі і жылыя дамы: у іх выбіты вокны, пасечаны дахі, фасады і платы.

Гладкоў адзначыў, што большасць белгарадцаў не ўхвалілі адмову ад паветранай трывогі па начах, таму сёння сірэну ўключалі зноў.

Акрамя таго, Гладкоў расказаў, што з Белгарадскай вобласці эвакуяваныя ўжо 2,8 тысячы дзяцей. Паводле яго слоў, усяго ў загарадныя лагеры іншых рэгіёнаў плануецца вывезці каля дзевяці тысяч дзяцей да канца гэтага тыдня.

Раней Уладзімір Салаўёў у эфіры свайго шоу назваў белгарадцаў, якія скардзяцца на абстрэлы, жывёламі («твари») і заклікаў іх заткнуцца. У адказ на старонцы шоу ва «УКантакце» сталі пакідаць гнеўныя каментары. Пасля гэтага каментарыі закрылі, піша Радыё Свабода.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія рэгіёны — больш за ўсіх Белгарадская вобласць — рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам і атакам беспілотнікаў. Мінабароны Расіі дае справаздачу аб «спыненні» ўкраінскіх нападаў і паведамляе аб збітых ракетах і дронах над тэрыторыяй Расіі. Ёсць разбурэнні і ахвяры. У большасці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленні не каментуе.

Чытайце таксама:

Яшчэ дзве авіябомбы скінулі расійскія самалёты на Белгарадскую вобласць

Мінабароны Расіі сцвярджае, што над Белгарадскай вобласцю былі збітыя ракеты з сістэмы Vampire

У выніку абстрэла Белгарада пацярпелі інтэрнат і жылы дом

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7