Франак Вячорка. Фота «Нашай Нівы»

Франак Вячорка. Фота «Нашай Нівы»

«Сёння Беларусь жыве ва ўмовах паўзучай акупацыі. Мы вярнуліся да сітуацыі, якая была ва ўсіх аўтарытарных краінах.

Першае — гэта пашырэнне інфармацыі — як з нашага боку, гэтак і самімі людзьмі. Кожны беларус і беларуска мусяць самі вырашаць, наколькі яны гатовыя рызыкаваць.

Другое — гэта падтрымка мабільнасці людзей. І магчымасць рэабілітавацца, і проста магчымасць пабачыцца з сябрамі. Гэта тое, што мы пастаянна лабіруем.

Трэцяе — юрыдычная і псіхалагічная падтрымка ўнутры краіны. Гэта яшчэ адна магчымасць, якую мы стараемся падтрымліваць.

Для беларусаў унутры краіны небяспечная любая камунікацыя з намі. І для нас вельмі важнае пытанне таксама пра тое, як не нашкодзіць, як захаваць дастатковы ўзровень бяспекі.

Мы бачым таксама, што, напрыклад, да сазвонаў з Офісам далучаецца шмат новых людзей, нават тых, хто зусім не ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. І я думаю, што вельмі важна іх зрабіць камунікацыю з намі бяспечнай.

Трэба ставіць амбітныя мэты і адстойваць свае інтарэсы, нягледзячы на тое, што гэта складана. Сярод такіх мэтаў, напрыклад, і пашпарт Новай Беларусі — калі мы гэта зробім, то гэта будзе прэцэдэнт, і ў гэтым пытанні ўжо ёсць вялікі прагрэс.

Я мяркую, што не да канца маю права раіць нешта беларусам унутры краіны. Але, на мой погляд, варта быць цярплівымі. І варта падкрэсліваць, што беларусы ўнутры краіны і беларусы звонку — адна нацыя. Гэта тое, што рэжым спрабуе знішчыць».

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай правёў канферэнцыю ў раскошнай віле ў цэнтры Прагі. Колькі каштавала арэнда?

«Перамовы аб вызваленні палітзняволеных трэба ўжо весці не з Лукашэнкам, а з Крамлём» — Стрыжак

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

Клас
39
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2