Гурт «Пікнік» вырашыў не адмяняць свой канцэрт у Санкт-Пецярбургу 27 сакавіка, а правесці ў гэты час дабрачынны вечар, прысвечаны памяці ахвяр нападу на «Крокус Сіці Хол», паведамляе Бі-бі-сі.

«Сабраныя сродкі будуць накіраваны пацярпелым і сем'ям загінулых у тэрарыстычнай атацы», — гаворыцца ў паведамленні групы ў сацсетках.

Адной з загінулых у канцэртнай зале стала памочніца дырэктара гурта «Пікнік» Кацярына Кушнер.

«Мы ўсё працягваем перажываць гэтыя страшныя і трагічныя дні разам. Мы бачым і чуем вашую падтрымку, падзяляем словы салідарнасці з сем'ямі пацярпелых і спачуваем загінулым», — гаворыцца ў заяве групы.

Пакуль, як вынікае з паведамлення «Пікніка», музыкі, міжнародны сімфанічны аркестр «Таўрычны» і арганізатары канцэрта шукаюць магчымасці для правядзення мерапрыемства ў Пецярбургу — у гурта і аркестра згарэла ўсё абсталяванне і інструменты ў «Крокус Сіці Холе».

Чытайце таксама:

Што за група «Пікнік», перад канцэртам якой адбыўся тэракт

Памочніца дырэктара «Пікніка» загінула ў час тэракту ў «Крокусе»

Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска

Суд у Маскве арыштаваў чацвярых падазраваных у тэракце ў «Крокус Сіці Холе». Яны ўсе жорстка збітыя

«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2