З'явілася відэа, дзе Сабаленка аблаяла судзю.

— У п***у гэта ўсё, проста ў п***у.

— Папярэджанне Міс Сабаленка за выбіты з корта мяч.

— Ідзі ты н***й, бл***.

Арына Сабаленка вырашыла выступаць на турніры ў Злучаных Штатах, нягледзячы на смерць свайго хлопца. 

Другая ракетка свету выйшла на корт супраць украінскай тэнісісткі Ангеліны Калінінай (32-гі радок у рэйтынгу) і прайграла з 4:6, 6:1, 1:6.

Раней стала вядома, што Канстанцін Кальцоў, які знаходзіўся ў стастунках з Арынай Сабаленкай, загінуў у Злучаных Штатах. Амерыканская паліцыя прыйшла да высновы, што яго смерць не мае прыкметаў злачынства і, верагодна, зʼяўляецца самагубствам.

Беларуская тэнісістка прыняла рашэнне не здымацца з турніру ў Маямі пасля трагічнага здарэння і выйшла на корт, паведаміўшы папярэдне, што не будзе размаўляць з журналістамі.

Чытайце таксама:

«Хутчэй за ўсё, ён быў п'яны». Інтэрв'ю з былой жонкай Канстанціна Кальцова, якая таксама жыве ў Маямі

«Я ведаю ўсю сітуацыю». Найлепшая сяброўка Сабаленкі заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым у Маямі

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Клас
8
Панылы сорам
46
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9