Аляксей Жукаў справа. Фота alutech-group.com

Аляксей Жукаў справа. Фота alutech-group.com

Яшчэ з 2000-х беларускі бізнэсмен Аляксей Жукаў валодаў сеткай кіпрскіх кампаній, праз якую кантраляваў холдынг «Алютэх» — найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе холдынг па выпуску ралетаў, варот і алюмініевых профіляў. Жукаў мае і кіпрскае грамадзянства.

Калі Расія напала на Украіну, то ў яго кіпрскай кампаніі FJA Future Limited фармальна змяніўся ўласнік — замест грамадзяніна Беларусі Аляксея Жукава ім стаў грамадзянін Кіпра Аляксей Жукаў. Са справаздач кампаніі вынікае, што ў 2017-2022 ён атрымаў больш за 30 мільёнаў еўра дывідэндаў.

У жніўні 2023 года беларускі бізнэсмен прадаў свае 25% акцый нямецкай кампаніі Hörmann. Астатнія 75% ён прадаў тым самым немцам яшчэ ў 2018 годзе за 109 мільёнаў еўра.

У Жукава ёсць віла на курорце Порта-Чэрва на Сардыніі. 400-метровы асабняк з 12 пакоямі і басейнам каштуе 11,5 мільёна еўра.

Порта-Чэрва. Крыніца: ft.com

Порта-Чэрва. Крыніца: ft.com

Чытайце таксама:

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру

Стала вядома, чые візітоўкі самыя дарагія ў свеце

Клас
14
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3