«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае фатограф Валерый Вядрэнка, які падзяліўся ў фэйсбуку здымкамі пнёў.

Тэрыторыя выглядае цяпер і сапраўды асірацелай. Як раней ужо дакладна не будзе.

«Анлайнер» даведаўся, чаму былі спілаваныя дрэвы, якія ўспрымаліся як неад'емная частка Вязынкі.

«Дрэвы, на жаль, былі ў вельмі дрэнным, аварыйным стане. Гэта засведчыла спецыяльнае абследаванне, ёсць заключэнне. Да бяды было рукой падаць. Але, як той казаў, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем праводзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе ахвотныя змогуць далучыцца», — расказалі ў музеі.

А такой Вязынка была ў 2019 годзе.

Чытайце таксама:

У Вязынцы высякаюць старыя дрэвы. Знішчылі ліпы, пасаджаныя ўдавой Янкі Купалы

«Выглядалі здаровымі». У «Мядзвежыне» высеклі цэлую дзялянку дрэў, мясцовыя не разумеюць чаму

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
24