Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці выдатнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу, паведамляе Беларускі ПЭН.

Доўгі спіс намінантаў на прэмію Анемпадыстава за 2023 год:

  1. Кацярына Дудко — вокладка кнігі Антося Уласенкі «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх»
  2. Ананімны аўтар — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»
  3. Ананімны аўтар — вокладка кнігі Юлі Цімафеевай «Воўчыя ягады»
  4. Анатоль Лазар — вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»
  5. Анатоль Лазар — вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»
  6. Яна Галушкіна, VEHA — вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»
  7. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»
  8. Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае»
  9. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
  10. Уладзімір Міхневіч, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
  11. Кацярына Дудко — вокладка кнігі Андрэя Дудко «Супердада»
  12. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»
  13. Анатоль Лазар, Сяргей Лескець — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
  14. Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна — вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

Чытайце таксама:

Сёння Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Анемпадыстаў: Шэры колер — самы прыгожы. А сцяг — бела-чырвона-белы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0