Фота: Лёва Бі-2

Фота: Лёва Бі-2

«Вельмі прыемная сустрэча са Святланай Ціханоўскай перад канцэртам! Вільня, дзякуй!» — напісаў у сацсетках Лёва Бі-2.

Музыкі падзякавалі дэмакратычнай лідарцы за падтрымку ў справе іх вызвалення з тайскай турмы. Святлана ў адказ выказала словы павагі ад беларусаў за антываенную пазіцыю гурта — і папрасіла не забываць сваё паходжанне ды карані.

Музыкі распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць з канцэртам каля Стэлы, але не паспелі. Ціханоўская пацікавілася, ці выступяць музыкі пасля перамогі ў Мінску — і атрымала станоўчы адказ.

Фота: ОСЦ

Фота: ОСЦ

На канцэрт у Вільні гурт прыйшлі паслухаць і падтрымаць шмат беларусаў — падчас выступу ў залі луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Фота: ОСЦ

Фота: ОСЦ

На запрашэнне франтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт — музыкі прывіталі беларусаў са сцэны.

***

Учора Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) даў інтэрв'ю Радыё Свабода, дзе ён чарговы раз выказаўся пра стаўленне да Расіі.

«Гэта назва мясцовасці. Некалі адчуваў там сябе дома, але за паўтара года я ўжо навучыўся жыць без яе. Гэта быў не нейкі выпадковы заезд у Расію. Мы з Шурыкам у Аўстраліі сталі разумець, што ў нас усё атрымліваецца, на якой бы мове мы ні спявалі, але ў нас была дзіцячая мара прыехаць калі не ў Беларусь, то ў былы Савецкі Саюз, Расію, і стаць папулярным гуртом. Я вельмі шмат прысвяціў часу, каб працаваць з фанэтыкай расійскае мовы, каб яе адаптаваць пад сучасную музыку, рон-н-рол.

Я люблю расійскую мову, у мяне шмат сяброў у Расіі, натуральна. Цяпер проста Расія хворая. Разам з ёю захварэла нейкая колькасьць людзей. Расія — гэта агрэсар, які напаў на Украіну».

***

«Бі-2» — расейскамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і ўдзельнікі яго — Шура Бі-2 (Аляксандр Уман — гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік — асноўны вакал). 

У 2020-м музыкі «Бі-2» падтрымалі пратэсты ў Беларусі, а ў 2022-м асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны.

25 студзеня 2024-га музыкі гурта «Бі-2 былі затрыманыя ў Тайландзе, што нібыта выступалі ў гэтай краіне з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расійскія ўлады дамагаліся дэпартацыі музыкаў у Расію, але ўрэшце іх удалося вызваліць і вывезці з Тайланда.

Чытайце таксама:

Лёва Бі-2 выклаў фатаграфіі з тайландскай турмы

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне

Клас
43
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
13