Скрыншот відэа ў тыктоку

Скрыншот відэа ў тыктоку

Бачна, што валасы пасля нарошчвання ў іншага майстра збіліся ў каўтуны.

Відэа набрала 80 тысяч праглядаў, а каментатары былі вельмі ўражаны і пачалі пытацца ў цырульніцы, чаму такое можа здарыцца і як пазбегнуць аналагічных праблем. А нехта быў настолькі ўражаны, што выказаў меркаванне: «Лепш нагала пагаліць. Хоць вырасце». Сапраўды, гледзячы ролік, складана паверыць, што ў гэтыя каўтуны магчыма залезці расчоскай.

Але ў наступных відэа цырульніца паказала, што за тры гадзіны працы ў яе ўсё ж атрымалася прывесці валасы кліенткі ў парадак, не звяртаючыся да радыкальных метадаў. Яна таксама растлумачыла, што адбылося і як не трапіць у такую сітуацыю.

Высветлілася, што кліентка рабіла нарошчванне валасоў у Лоеве. Яна адхадзіла з імі больш за 5 месяцаў, і вось так вось валасы зблыталіся.

— Усё было заліта керацінам, плюс керацін быў зліплы. Здымалі мы ўсё тры гадзіны, але знялі даволі добра, без страты валасоў.

Цырульніца адзначыла, што прычын можа быць шмат, але найбольш папулярная — гэта тое, што жанчыны з нарошчанымі валасамі кладуцца спаць з вільготнай галавой. У гэтым выпадку каўтун 100% гарантаваны.

Адна з каментатарак падзялілася ўласным досведам: яна атрымала аналагічныя каўтуны пасля таго, як панырала 20 хвілін у моры. У выніку дзяўчыне прыйшлося зразаць валасы, таму што добрага майстра яна не знайшла.

Чытайце таксама:

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Амерыканка адгадавала найдаўжэйшы ў свеце волас на руцэ

Мужчына амаль чатыры гады адгадоўваў валасы, каб яго каханая зрабіла з іх парык

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
12
Сумна
2
Абуральна
2