3D-рэндар копіі «Тытаніка»

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Паводле падлікаў Палмера, дзевяціпалубнае судна абыдзецца яму ў 1 млрд даляраў. Адначасова на ім змогуць плыць да 2,5 тысяч чалавек.

Будаўніцтва павінна пачацца ў 2025 годзе, але пакуль для гэтага не знайшлі прыдатнай верфі.

Цяпер партнёры праекта заклапочаныя пошукам выканаўцы тэндару, каб да канца года зацвердзіць суднабудаўніка. Пераможцам таргоў Палмер жадае бачыць «кагосьці з Еўропы», бо не верыць, што «кітайскія стандарты адпавядаюць пастаўленай задачы».

Новы лайнер забяспечаць сучаснымі сістэмамі навігацыі і бяспекі, а дызайн будзе аднаўляць патанулы арыгінал: каюты з драўлянымі камодамі і высокімі арачнымі дзвярнымі праёмамі, драўляная лесвіца і г. д.

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Выратавальных шлюпак на судне будзе ў разы больш, чым на арыгінальным «Тытаніку». Суднабудаўнікі будуць выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі, якія павінны выключыць усе рызыкі. Палмер хоча ўвасобіць у жыццё гісторыю карабля, але без трагічнага фіналу.

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

3D-рэндар копіі «Тытаніка»

Чакаецца, што першы рэйс судна зробіць з Саўтгемптана ў Нью-Ёрк, паўтараючы маршрут арыгінальнага «Тытаніка».

Арыгінальны пасажырскі лайнер «Тытанік» адправіўся ў свой першы і апошні рэйс 10 красавіка 1912 года. У ноч з 14 на 15 красавіка ён сутыкнуўся з айсбергам у водах паўночнай Атлантыкі і затануў. У выніку загінулі каля 1,5 тыс. чалавек, толькі 712 пасажырам і членам экіпажа ўдалося выратавацца.

Чытайце таксама:

Майка з «Тытанікам» і балоневыя касцюмы. Як беларусы апраналіся ў 90-я

Гадзіннік жыхара Віцебска з «Тытаніка» прадалі на аўкцыёне 

На аўкцыёне прадалі апошні ліст з «Тытаніка»

Кампанія OceanGate, якая валодала батыскафам «Тытан», выдаліла акаўнты ва ўсіх сацсетках

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1