Аляксандр — камандзір экіпажа Bradley, вайсковец 47-й брыгады УСУ. Скрын відэа

Аляксандр — камандзір экіпажа Bradley, вайсковец 47-й брыгады УСУ. Скрын відэа

Аб украінскім экіпажы Bradley распавялі не толькі ва ўкраінскіх навінах, але і ў расійскіх пабліках. І праз некаторы час Аляксандру патэлефанавалі з невядомага нумара. Голас у трубцы вымавіў: «Я твой бацька». Спачатку Аляксандр падумаў, што гэта жарт, але потым зразумеў, што не. Бацька прапанаваў перайсці на расійскі бок. 

Бацька Аляксандра ваяваў танкістам на баку расійскага войска на тым жа напрамку. Па словах байца УСУ, бацька кінуў яго з маці, калі ён быў зусім маленькім: «Мама — украінка, а ён з Расіі. Ва Украіне ён быццам быў, я мала пра яго ведаю». 

Аляксандру з бацькам давялося сустрэцца ў адным баі. Украінец быў з экіпажам на заданні, калі на іх нечакана выскачыў расійскі танк: «Выехаў танк і стрэліў у бок. Браня вытрымала. Адразу патэлефанаваў бацька». 

Аказалася, што ў тым расійскім танку быў ён. Бацька патэлефанаваў сыну і сказаў, што перастаў страляць, калі зразумеў, хто ў экіпажы Bradley. Аляксандр яму не паверыў: «Мы калі на адкаце былі, па нам усё роўна працавалі далей. Бацькоўскага там не было. Там была выгада. Грошы! Грошы! Грошы!» 

Праз некаторы час Аляксандр даведаўся, што яго бацька загінуў.

«Ён выехаў, тры разы на міне падарваўся і ўжо пачаў гарэць. Экіпаж не ўвесь выбег. Па ходу, ён не змог вылезці і там і застаўся. У кожнага свой лёс. Я добра яго не ведаў, асабліва яго не бачыў. Для мяне гэта не было, што кшталту бацька, што кшталту шкада. Гэта мая праца. Ён абраў свой бок. І ўсё».

Чытайце таксама:

«Капітуляцыя — гэта не мір». Генеральны сакратар НАТА заклікаў працягваць дапамагаць Украіне

Орбан распавёў, як Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Клас
64
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
33
Абуральна
5