Па словах спецыялістаў NEAQ, кіта заўважылі падчас паветранай здымкі за 48 кіламетраў ад узбярэжжа штата Масачусэтс. Даследчыкі сфатаграфавалі жывёліну 1 сакавіка, калі яна з'явілася на паверхні акіяна.

Спачатку, па іх словах, яны паставіліся да гэтага скептычна, але пасля 45-хвіліннага кругавога агляду ім удалося зрабіць фатаграфіі, якія пацвердзілі, што гэта сапраўды шэры кіт.

«Я не хацела гаварыць услых, таму што гэта здавалася вар'яцтвам», — сказала Арла О'Браен, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра акіянічнага жыцця Андэрсана Кэбота пры акварыуме Новай Англіі.

«Мы смяяліся ад таго, наколькі гэта дзіка і захапляльна — убачыць жывёліну, якая знікла ў Атлантыцы сотні гадоў таму!», — гаворыць іншы даследчык.

Гэты кіт, вага якога можа дасягаць 27 215 кілаграмаў, звычайна жыве ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Магчыма, гэта асобіна знаходзілася ў водах Атлантыкі цягам некалькіх месяцаў, бо навукоўцы мяркуюць, што гэтага кіта заўважылі ля ўзбярэжжа Фларыды яшчэ ў снежні.

Апошні раз шэрага кіта назіралі ў заходняй частцы Атлантычнага акіяна ў XVIII стагоддзі. Экспертам незразумела, чаму кіт дабраўся так далёка ад свайго звычайнага месцажыхарства, але яны мяркуюць, што часткова на гэта магло паўплываць змяненне клімату.

Шэрыя кіты — адныя з найбуйнейшых жывёл на зямлі. Яны дасягаюць даўжыні ў 15 метраў і важаць больш за 41 тону.

Чытайце таксама:

Навукоўцы зафіксавалі маштабнае абясколерванне каралаў Вялікага Бар'ернага рыфа

Двух кітоў знялі падчас дзіўных паводзін — яны нібыта спрабавалі абняць адзін аднаго ластамі

200 тон костак і плоці. Навукоўцы знайшлі кандыдата ў самыя цяжкія жывёлы ў гісторыі Зямлі

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0