Паводле слоў Прохарава, байцы Палка «са звычайных цывільных» змаглі ператварыцца ў «прафесійных вайскоўцаў, якія ведаюць, як максімальна якасна выконваць сваю працу».

«Полк Каліноўскага складаецца пераважна з беларусаў і налічвае крыху менш за 5 тысяч байцоў. Акрамя гэтага, у падраздзяленні імя Касцюшкі, што ў складзе палка, ёсць добраахвотнікі з усяго свету — палякі, канадцы і французы», — адзначыў Прохараў.

«Расійская імперыя сама па сабе нікуды не дзенецца і РФ ніколі не спыніцца на паўдарозе», — заявіў вайсковец.

«Ад таго, як хутка мы справімся з ворагам, залежыць тое, як хутка беларусы змогуць вярнуцца на радзіму. У нас ёсць лозунг: «Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны», — падкрэсліў «Кіт».

@nashanivanews «Расійская імперыя сама па сабе нікуды не дзенецца і РФ ніколі не спыніцца на паўдарозе». Камандзір Палка Каліноўскага расказаў, колькі ў ім цяпер людзей #Беларусь #армиябеларуси #армия #всрб #полккалиновского #новостибеларуси #беларусьновости #нашаніва ♬ Light and Shadow - Vangelis

Чытайце таксама:

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расія ўпадзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь» — украінская разведка

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Клас
86
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
11
Сумна
2
Абуральна
6