Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Stryzhak

Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

Па словах Стрыжака, «калі мы сыходзім на такі цынічна-практычны ўзровень камунікацыі з беларускімі дэ-факта ўладамі, то трэба проста разумець — калі ты ідзеш гандлявацца на рынак, то ты павінен мець грошы альбо іншы тавар, каб штосьці на штосьці мяняць».

Некаторыя лічаць, што ў пытанні абмену можна выкарыстаць санкцыі. Але на гэта Стрыжак заўважае, што санкцыі прымаліся Захадам для ўласных патрэбаў, а не з-за таго, што ў Беларусі паўтары тысячы палітзняволеных.

Ён нагадвае, што першы моцны пакет быў прыняты пасля таго, як беларускія ўлады пасадзілі самалёт з Пратасевічам: «Тады была пагроза паветранай бяспецы. Для Захаду марская і паветраная бяспека з'яўляюцца сакральнымі, недатыкальнымі».

Другая хваля санкцый была, калі Лукашэнка пачаў гібрыдныя атакі на Літву, Латвію і Польшчу праз выкарыстанне мігрантаў.

«Ні там, ні там не было моцнага беларускага кампанента», — заўважае Стрыжак.

Таму ён сумняваецца ў тым, што Захад пойдзе на адмену часткі санкцый у абмен на вызваленне часткі палітзняволеных. Да таго ж істотна змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, што не спрыяе вядзенню перамоваў:

«Сёння мы маем сітуацыю, калі ўлада ва ўсіх, нават маленькіх сваіх кроках, залежная ад Крамля. Таму я нават тэарэтычна не дапускаю асобнай гульні Лукашэнкі на заходнім накірунку. Яму проста адсякаюць такія магчымасці. Таму я не веру ў нейкія сепаратныя перамовы. Калі весці перамовы, то не з Лукашэнкам, а з Крамлём. А ён у гэтым абсалютна не зацікаўлены».

Чытайце яшчэ:

«Некаторыя баяцца запэцкаць свае белыя пальчаткі». Класкоўскі пакрытыкаваў падыход дэмсілаў

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

«У людзей не было часу нармальна сабрацца». Стрыжак пра дэталі апошняй хвалі эвакуацыі з Беларусі 

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5