«З глыбокім смуткам паведамляем, што сёння пайшоў з жыцця заслужаны артыст Беларусі Веніямін Захараў. 22 студзеня яму споўнілася 55 гадоў», паведаміў Вялікі тэатр Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: Вялікі тэатр Беларусі

Фота: Вялікі тэатр Беларусі

«У 18 гадоў ён стаў артыстам Вялікага тэатра Беларусі, а ў 23 ужо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю балетную кар'еру Веніямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях у балетах

«Спартак», «Рамэа і Джульета», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая красуня», «Кармэн-сюіта», «Дон Кіхот» і інш.», — гаворыцца ў паведамленні Вялікага тэатра.

Пасля таго, як пакінуў сцэну Вялікага, ён працаваў рэпетытарам па балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.

Чытайце таксама:

Памёр Дзмітрый Малашчыцкі

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
3