Мілена Мельнічук. Фота з яе старонкі ў інстаграме

Мілена Мельнічук. Фота з яе старонкі ў інстаграме

У інстаграме дзяўчына расказала, што яшчэ напярэдадні на яе «хлынуў хэйт ад расіян»: ёй тэлефанавалі з пагрозамі, называлі «нацысткай і фашысткай», пагражалі распаўсюдзіць порна з прыфаташопленым ейным тварам.

На самім конкурсе арганізатары прымушалі яе фатаграфавацца побач з расійскай удзельніцай, а калі яна адмаўлялася, абражалі яе і пагражалі.

Дызайнер конкурсу «Міс Еўропа — 2024», паводле слоў Мельнічук, выдаў ёй і расіянцы аднолькавыя сукенкі, каб яны выглядалі «як сяброўкі». Харэограф ставіў абедзвюх дзяўчат побач на сцэне, казаў, што яму «по**й на вайну ва Украіне», і называў украінку «хахлушкай».

А ўжо пасля фіналу беларуска Ірына Максімовіч пачала крычаць на ўвесь аўтобус і абражаць украінскую ўдзельніцу. Гэта відэа з віцяблянкай Мілена выклала ў сеціва.

Што папярэднічала такой агрэсіі беларускі, невядома, але супакойвалі яе і ахоўнік, і самі дзяўчаты.

«Ты кажаш, Расія г*но, Беларусь г*но, а Украіна што? Якога хрэна ты прыехала голымі цыцкамі трэсці на конкурс», — кажа на відэа дзяўчына.

Украінка ў гэты час на відэа нічога не адказвала, а беларуску ўсе прасілі замоўкнуць.

Беларуска на конкурсе заняла трэцяе месца, расіянка Роза Гадзіева — першае.

Чытайце таксама:

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Ботакс: калі і ў якіх выпадках яго прымяняць?

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца

Клас
11
Панылы сорам
59
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
104