Алесь Міхалевіч. Фота: Наталка Довга

 Алесь Міхалевіч. Фота: Наталка Довга

Паводле слоў Міхалевіча, Лукашэнка зрабіў Беларусь часткай постсавецкай праблемы, а вартасць Беларусі для Еўропы ў тым, што мы можам стаць часткай яе вырашэння. 

Міхалевіч гаворыць, што пакуль не бачыць палітыкаў у Еўропе, якія маюць разуменне і волю хаця б пачаць гаварыць пра неабходнасць вырашэння расійскага пытання. 

— Канешне, было б вельмі добра, каб яны былі, але законы фізікі існуюць незалежна ад таго, што пра іх думаюць еўрапейскія палітыкі. Шклянка, якую я трымаю ў руцэ, упадзе на падлогу і разаб’ецца, калі я расцісну пальцы, незалежна ад таго, ці я ў гэта веру, і ад таго, як добра я вучыўся ў школе. Калі здарыўся паход групы Вагнера на Маскву, цягам пары гадзін я атрымаў ад дзясяткаў еўрапейскіх палітыкаў паведамленні прыкладна аднаго і таго ж зместу: «Алесь, гэта тое, пра што ты казаў?!» Так, я шмат гадоў казаў ім, што Расія разваліцца. А яны на мяне глядзелі як на вар’ята, які прапаведуе трэцяе прышэсце Ісуса. 

Вы можаце пра Расію думаць, што вам заўгодна, але з ёй адбудзецца тое, што павінна адбыцца паводле законаў фізікі. Вы можаце гэтага не хацець, як вы гэтага не хацелі для Савецкага Саюза ў 1989-1991 гадах, — лічыць ён. 

Міхалевіч кажа, што Беларусь якраз можа стаць часткай вырашэння праблемы з Расіяй, распад якой можа выклікаць «стос праблем». 

— Адно пытанне кантролю за ядравай зброяй чаго вартае?! Дарэчы, і тут Беларусь можа стаць часткай вырашэння, а не часткай праблемы. Бо расійскія вайскоўцы не ўспрымаюць Беларусь як ворага. У нас ёсць адпаведныя інфраструктурныя, транспартныя магчымасці, кантакты… Зараз гэта гучыць фантастычна, але будзе час, калі за гэта будуць не саджаць, а ўзнагароджваць. 

Міхалевіч гаворыць, што перамены наступяць адразу пасля смерці Пуціна і Патрушава. Пасля гэтага і ў Беларусі адбудуцца змены. «Дакладныя часовыя рамкі не назаву, але можа паўгода ад таго дня», — кажа ён. 

Міхалевіч не баіцца, што да таго часу Лукашэнку хопіць магчымасцяў, каб стабілізаваць сваю сістэму. 

— Лукашэнка — гэта галаграма. Яго ўжо няма. І галаграма гэтая знікне роўна так, як знікае кожная галаграма — пасля адключэння праектара ў Крамлі. Ён будзе адключаны, калі знікне палітычная воля гэтую галаграму паказваць. Ён не ў той сітуацыі, каб нешта перайграць і зрабіцца больш незалежным ці падацца на Захад… У яго ўжо ўсё было. У яго былі ўсе магчымасці. Ён сам сабе іх перакрыў. У яго была магчымасць выбудаваць сабе пазіцыю, падобную на тую, што мае сёння Казахстан, які можа лавіраваць. Зараз яму няма на што абаперціся. Лукашэнка — гэта нават не ўчорашні дзень. Гэта пазапазаўчорашні дзень.

Міхалевіч гаворыць, што людзі, якія мала падарожнічаюць, не разумеюць, што нашыя праблемы не самыя страшныя.

— Ёсць краіны, напрыклад, Ліван, дзе ад 30% да 50% жыхароў — проста неадэкватныя. Гэтай праблемы няма ані ў Беларусі, ані ва Украіне, а ні ў Балтыйскіх краінах. У нас няма гэтай заўважнай неадэкватнай часткі грамадства, не кажучы аб тым, каб яна была чымсьці аб’яднаная, скансалідаваная… У нас усіх ёсць адна праблема сярэдняга маштабу — гэта Расія. Нам яна падаецца гіганцкай і невырашальнай… Але ёсць шмат краін Паўднёвай Афрыкі, дзе праблема не з вонкавым агрэсарам, а са сваімі ўнутранымі неадэкватамі, гопнікамі, якія аб’яднаныя ў вялікія групы і застаюцца неадэкватамі і гопнікамі на працягу пакаленняў, і ганарацца тым, што яны гопнікі і неадэкваты.

У нас гопнікаў і неадэкватаў набралося на адзін ГУБАЗіК і яшчэ на пару структур, але падзеі 2020 года паказалі, што і там знайшліся прыстойныя людзі. Таму нармалізацыя Беларусі — гэта пытанне часу. 

Цалкам гутарку можна пачытаць тут.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

«Я быў ватнікам». Новы ТОК з Сяргеем Пятрухіным

Лойка — пра кашалькоў Лукашэнкі, памылку Бабарыкі і падтрымку Макея. Глядзіце «Ток»

Клас
52
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6