Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у часе стрыма з Рыгорам Азаронкам падзяліўся інсайдам пра тое, на якіх умовах маглі дамовіцца Украіна і Расія ў пачатку вайны.

Гісторык Марзалюк нібыта пачуў гэту інфармацыю 2 сакавіка 2022 года ад Аляксандра Лукашэнкі на пашыраным паседжанні Рады бяспекі Беларусі.

«Я выдатна ведаю, як выглядалі стамбульскія пагадненні — спачатку белавежскія, а пасля яны шліфаваліся як стамбульскія. Самае галоўнае, што з абодвух бакоў узгаднілі. Збіраліся на працягу паўмесяца падпісаць мірную дамову.

Удумайцеся: захоўвалася ў складзе Украіны Данецкая і Луганская ДНР-ЛНР, нейтральны статус, скарачэнне ўзброеных сілаў. І трохмоўе — венгерская, руская і ўкраінская».

Апроч таго, па словах Марзалюка, Расія была гатовая на працягу 15 гадоў абмяркоўваць з Украінай статус Крыма.

Колькасць венграў ва Украіне складае 0,3%. Гэта шостая нацыянальная меншасць у краіне.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
30
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
7