Зыходзячы з дэкларацыі Ігара Марзалюка, апублікаванай у газеце «Веснік Магілёва», гадавы даход Марзалюка ў 2022 годзе склаў 104 393 рублі (паводле тагачаснага курсу прыблізна 39845 даляраў), ці 8699 рублёў (3320 даляраў) у месяц. Гэта выглядае нашмат больш, чым у іншых калегаў, бо, як раней высветліла «Люстэрка», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 2022 годзе атрымлівалі ад 4566 да 5706 рублёў (ад 1743 да 2178 даляраў).

Дэпутат такога ўзроўню паводле заканадаўства не мае права сумяшчаць дэпутацкае крэсла з іншай працай (выключэнне — навуковая, творчая і педагагічная дзейнасць).

Найбольш верагодна, што Марзалюк, як былы навуковец і выкладчык, мае легальныя дадатковыя даходы. Так, напрыклад, ён уваходзіць у аўтарскія калектывы падручнікаў, якія рэгулярна перавыдаюцца, а аўтарам адпаведна налічваюцца ганарары. Магчыма таксама, што нешта можа перападаць і за частыя выступленні на тэлебачанні.

З нерухомай маёмасці Ігар Марзалюк мае дзве кватэры. Адна з іх у Мінску, агульнай плошчай 74,5 кв. м, а другая — у Магілёве, плошчай у 62,8 «квадрата». 

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
20