Паводле наяўнай інфармацыі, выстройвала вайскоўцаў для ўзнагароджання камандаванне 155-й асобай брыгады марской пяхоты, якая ў мірны час дыслакаваная ва Уладзівастоку. 

Пішуць, што ўдары былі нанесеныя 27 лютага каля 19.00. У выніку іх загінулі 19 расійскіх вайскоўцаў, 12 чалавек параненыя.

Называюцца і прозвішчы некаторых загінулых: намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Раман Кажухоў, маёр Аляксандр Абілаў, капітан Наіль Шахманаў. А камандзір 155-й асобай брыгады марской пяхоты палкоўнік Міхаіл Гудкоў нібыта паранены.

Чытайце таксама:

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

УСУ трапілі па палігоне пад Валнавахай, Z-блогеры кажуць пра 65 забітых вайскоўцаў

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Клас
56
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1