Спачатку 15 верасня Генадзю Васілюку прызначылі штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У Генадзя на старонцы ў «Аднакласніках» знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо «па пагадненні бакоў», піша «Вясна».

7 снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю «клас» у сацсетцы «Аднакласнікі» пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў у вёску ў Жабінкаўскім раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у «Аднакласнікі».

Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запрасіў для яго адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Прысуд агучвалі на пасяджэнні 26 лютага, але яго вынік праваабаронцам невядомы.

Чытайце таксама:

Будуць судзіць мужа палітзняволенай Бандарэнка, якога затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі

Палітвязні, вызваленыя з магілёўскай калоніі, расказалі пра Фядуту і спаленне беларускамоўных кніг

Сямейнай пары далі «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны ўнеслі заклад

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8