Анатоля Старасвецкага затрымалі ў верасні адразу пасля спаткання з Віталіяй. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Суд над палітвязнем распачнецца 14 сакавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Віталія — адзіная дзяўчына з асуджаных за ўдзел брэсцкіх акцыях пратэсту паводле арт. 293 КК. Яе затрымалі 1 сакавіка 2021 года пасля вяртання з-за мяжы, а потым асудзілі да 4 гадоў калоніі. За кратамі яна выйшла замуж за Анатоля.

Падтрымайце Анатоля: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Старасвецкі Анатоль Анатольевіч

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»

Жонку палітвязня Сяргеенкі судзілі за прадукты

У Мінску асудзілі фітнэс-трэнера, які ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў вобразе вікінга

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6