Прапагандысты апублікавалі і кадры брутальнага затрымання. Яго праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры ўдзеле спецназаўцаў з атрада «Тайфун», які рэгулярна ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Сілавікі схапілі музыку на вуліцы. Яшчэ раней у іх з’явілася відэа, як ён выконвае вядомую пратэсную песню «Муры».

У якім статусе знаходзіцца затрыманы цяпер — невядома.

«Медыязона» знайшла профіль музыкі ў «ВКонтакте». Хлопца завуць Аляксей Петрык.

Чытайце таксама:

Жонку палітвязня Сяргеенкі судзілі за прадукты

У Мінску асудзілі фітнэс-трэнера, які ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў вобразе вікінга

Пасля галасавання затрымалі мастачку-керамістку. Вінавацяць у тым, што зняла ўчастак і даслала «экстрэмістам»

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
47