Палесцінцы ідуць па гуманітарную дапамогу ў Газе. Фота: Mahmoud Essa / AP

Палесцінцы ідуць па гуманітарную дапамогу ў Газе. Фота: Mahmoud Essa / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што новае спыненне агню паміж Ізраілем і ХАМАС можа пачацца ўжо ў панядзелак і працягнуцца на час Рамадана. У рамках угоды таксама чакаецца вызваленне закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, піша Бі-бі-сі.

«Мы блізкія да гэтага, — сказаў Байдэн у панядзелак. — Мы яшчэ не скончылі. Я спадзяюся, што да наступнага панядзелка мы даможамся спынення агню».

Па словах амерыканскага прэзідэнта, дасягнута «прынцыповая дамоўленасць» аб часовым перамір'і на перыяд святога для мусульман месяца Рамадан, які пачнецца 10 або 11 сакавіка ў залежнасці ад месяцовага календара.

«Ізраільцяне дамовіліся аб тым, што яны не будуць весці дзейнасць і падчас Рамадана, каб даць нам час вызваліць усіх закладнікаў», — сказаў Байдэн.

Раней неназваны ізраільскі чыноўнік паведаміў навінаваму сайту Ynet, што «кірунак развіцця падзей пазітыўны».

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер раней заявіў, што за апошнія некалькі дзён у перамовах аб вызваленні Ізраільскіх закладнікаў быў дасягнуты прагрэс, але пакуль незразумела, ці пагодзіцца ХАМАС на апошнія прапановы пасярэднікаў.

«Мы дасягнулі прагрэсу ў ходзе перамоваў паміж Егіптам, Ізраілем, ЗША і Катарам», — сказаў Мілер.

Як адзначае блізкаўсходні карэспандэнт Бі-бі-сі Ёланда Кнэл, каментары прэзідэнта Байдэна — самыя пазітыўныя з тых, што ён зрабіў у дачыненні да верагоднасці заключэння новай угоды.

Аднак на публіцы Ізраіль і ХАМАС па-ранейшаму займаюць супрацьлеглыя пазіцыі ў тым, што тычыцца магчымага перамір'я.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ сцвярджае, што знайшоў закінутую схованку лідара ХАМАС у сектары Газа ВІДЭА

Амерыканскі вайсковец падпаліў сябе ля пасольства Ізраіля ў Вашынгтоне. Ён крычаў «Свабоду Палесціне!»

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1