Фота: Andre Penner / AP

Фота: Andre Penner / AP

Бразільскі лідар Лула да Сілва на прэс-канферэнцыі ў мінулую нядзелю заявіў, што ваенная аперацыя Ізраіля супраць тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС нагадвае яму Халакост, піша Bild.

«Тое, што адбываецца з палесцінскім народам у сектары Газа, не здаралася ні ў адзін іншы перыяд гісторыі. Дакладней, такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў», — сказаў ён.

Аперацыя ЦАХАЛ супраць баевікоў у сектары Газа пачалася пасля таго, як тэрарысты ХАМАС 7 кастрычніка мінулага года ўварваліся на тэрыторыю краіны і ўчынілі масавую разню — яны забілі больш за 1200 чалавек і выкралі каля 250.

Пасля заявы прэзідэнта Міністэрства замежных спраў Ізраіля выклікала пасла Бразіліі, які знаходзіцца ў краіне. Пры гэтым прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў словы бразільскага прэзідэнта «ганебнымі і сур'ёзнымі».

«Гэта прыніжэнне значэння Халакосту і спроба нанесці шкоду габрэйскаму народу і праву Ізраіля на самаабарону», — сказаў Нетаньяху, дадаўшы, што Лула да Сілва сваім параўнаннем перайшоў чырвоную рысу.

Міністр абароны Ізраілю Ёаў Галант назваў выказванне прэзідэнта Бразіліі «абуральным і агідным», а прэзідэнт Ізраіля Ісаак Герцаг заявіў пра «амаральнае скажэнне гісторыі».

Лула да Сілва таксама аб'явіў, што яго краіна павялічыць выплаты Блізкаўсходняму агенцтву ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам. Гэта адбудзецца нягледзячы на ​​тое, што, па даных ізраільскай разведкі, прынамсі 12 супрацоўнікаў агенцтва маюць дачыненне да ўварвання 7 кастрычніка мінулага года.

Чытайце таксама:

Ізраіль абвясціў дату штурму Рафаха, калі ХАМАС не вызваліць закладнікаў

ЦАХАЛ сцвярджае, што знайшоў закінутую схованку лідара ХАМАС у сектары Газа ВІДЭА

Ізраіль пачаў маштабную аперацыю ў Рафаху. У горадзе хаваюцца паўтара мільёна чалавек

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6