Франак Вячорка Франтишек Вечёрко Franak Viačorka

Франак Вячорка ў эфіры «Еўрарадыё». Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

Па словах Франака Вячоркі, крытыка, якая гучыць у адрас Офіса Святланы Ціханоўскай, часам утрымлівае карысныя прапановы. У той жа час, людзі, якія даюць нейкія парады, не ведаюць усяго кантэксту ці нейкіх аспектаў сітуацыі. Таму не ўсе парады прымальныя.

Вячорка запэўнівае, што калі з'яўляюцца нейкія ідэі, то яны абмяркоўваюцца ў Офісе, робяцца спробы нешта ўкараніць.

Што тычыцца Паўла Вусава, то на погляд палітыка,

«у Вусава проста нейкі хэйт да Ціханоўскай, да Офіса. Ён мае нейкі эмацыйны фон. У апошні час гэтыя крытыка нейкая нездаровая, таму што ён мае нейкую фіксацыю на гэтай тэме. І ён не генеруе ідэй».

Вячорка прапанаваў Вусаву самому нешта рэалізаваць і такім чынам паказаць прыклад.

Палітык згадаў, што ў Офіс яшчэ ў 2020-м годзе прыязджала шмат разумных экспертаў, памочнікаў, дарадцаў. З іх толькі некаторыя выявіліся здольнымі рабіць штодзённую працу, а не толькі генераваць ідэі.

Па словах Вячоркі, яму цяпер «у дзень прыходзіць па сто паведамленняў. Супергеніяльных ідэяў, што трэба рабіць. Пры гэтым яны ўсе супрацьлеглыя».

«Магчыма, у нас цяпер занадта шмат экспертаў. А тых, хто можа рэалізоўваць задачы, у дэмакратычным руху мала. І нам трэба такіх людзей больш. Гэта як на байдарцы. Адзін дае каманды, а астатнія вяслуюць. А ў нас Ціханоўская, Латушка, пара чалавек вяслуе і сто чалавек, якія з мегафонам кажуць, як трэба веславаць», — адзначае палітык.

Па словах Вячоркі, праблема сённяшняга стану дэмакратычнага руху ў тым, што «мала тых, хто здольны рабіць ручкамі канкрэтную працу», і ў самім руху недастаткова прафесіяналаў. Для таго, каб такіх людзей знайсці, па словах Вячоркі, давялося звярнуцца ў ЕГУ:

«Мы ў ЕГУ пашлі шукаць нейкія таленавітыя кадры, распытваць у прафесараў пра таленавітых выпускнікоў за апошнія дзесяць гадоў. Не хапае. Трэба гэтую эліту рыхтаваць».

Чытайце яшчэ:

Франак Вячорка прыехаў у Кіеў

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Клас
47
Панылы сорам
10
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3