«На падставе [вынікаў] расследавання ўлады могуць зрабіць выснову, што меў месца наўмысны сабатаж газаправодаў. У той жа час, паводле ацэнак, у Даніі няма неабходных падстаў для завядзення крымінальнай справы», — сказана ў паведамленні.

Раней у лютым сваё расследаванне спынілі ў Швецыі па аналагічнай прычыне, патлумачыўшы, што «шведская юрысдыкцыя непрымяняльная».

Расследаванне перш за ўсё павінна было вызначыць, ці былі шведы датычныя да таго, што адбылося, але пра гэта нічога не паказвала, растлумачылі тады ў пракуратуры гэтай краіны.

Швецыя перадала атрыманыя звесткі Германіі, дзе працягваюць расследаваць справу. Расія да расследавання заходніх краін не дапушчаная.

Уцечкі на трох нітках газаправодаў «Паўночны паток» былі выяўленыя 26 верасня 2022 года. Вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль тады заявіў, што пашкоджанні газаправодаў «Паўночны паток» носяць наўмысны характар. Пасля шведскія сейсмолагі паведамілі пра магутны выбух, які папярэднічаў уцечкам.

Чытайце таксама:

Польшча перашкаджала расследаванню справы аб падрыве трубаправода «Паўночны паток» — WSJ

Падрыў «Паўночных патокаў» ажыццявіў украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі. Ён жа ў 2020-м выманьваў вагнераўцаў з Расіі ў Беларусь — WP

Зяленскі: Я б ніколі не даў загад узарваць «Паўночныя патокі»

Следчыя знайшлі лодку, на якой перавозілі выбухоўку для дыверсіі на «Паўночным патоку». Разведка ЗША лічыць, што за ёй можа стаяць «праўкраінская група»

Амерыканскі расследавальнік сцвярджае, што «Паўночны паток» знішчылі ЗША з дапамогай Нарвегіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0