Святар Андрэй Лемяшонак. Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

Святар Андрэй Лемяшонак. Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

— Я не агітатар. Гэта зараз будуць выбары? Шчыра кажучы, я не ведаю, хто і каго выбірае. У мяне проста няма сілаў даведацца.

У нейкі момант, здаецца, святар зразумеў, што атрымліваецца не вельмі ідэалагічны адказ, і паспрабаваў выруліць на больш ухвалены дзяржавай шлях.

— Ну, можа, калі мы грамадзяне, калі мы паўдзельнічаем, дык гэта добра…

Нейкая сумленная грамадзянка з залы вырашыла дапамагчы бацюшку і пачала гучна казаць:

— Канешне, трэба ўдзельнічаць!

Лемяшонак дапамозе ўзрадаваўся:

— Вось, Лена кажа, што трэба ўдзельнічаць. Паслухаем разумных людзей. Толькі трэба ж ведаць, за каго галасаваць.

Нябачная Лена, акрыленая поспехам, вырашыла працягнуць:

— Усіх выкрасліць.

Такія ідэі бацюшку крыху напалохалі:

— Усіх выкрэсліваць не трэба. Гэта няправільна. Гэта ўжо не ўдзельнічаць, гэта пратэставаць. Гэта ўжо… вы што, апазіцыянер?! Не? Глядзіце мне. Царква за.

Але далей Лемяшонак пачаў несці крамолу сам: ён выказаў спадзяванні, што замест яго нехта на выбарах птушачку паставіць, бо ў святара нядзеля — гэта вельмі складаны і напружаны дзень. 

Адказваючы на іншае пытанне, бацюшка прызнаўся: да 2020 года ён ніколі не галасаваў на выбарах.

— Я прачнуўся ранкам, а ўнутры мне Бог кажа: «Табе зараз трэба ісці і галасаваць за прэзідэнта». 

Я ўвогуле не разумеў, што са мной адбылося. Пасля толькі зразумеў. І ў мяне не было ні кроплі сумневу. Гэта не маё нейкае рашэнне. Проста мне бог паказаў: цяпер вельмі небяспечны час і ты павінен не сыходзіць у такую апалітычнасць, што «я за мір». Усё гэта словы, прытым пустыя словы.

Пра тое, ці забараняў гэты ўнутраны голас фатаграфаваць бюлетэнь, святар удакладняць не стаў.

Чытайце таксама:

Святар Лемяшонак назваў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі

Святар Лемяшонак заклікаў ахвотных хутчэй пераязджаць у Беларусь, бо хутка сюды прыедзе «ўся Еўропа» і месца можа не хапіць

Праўладны святар адказаў, што рабіць, калі твая нявеста онліфаншчыца

Протаіерэй Лемяшонак пра расстрэл для бацькі са Слуцка: Раней я быў за смяротнае пакаранне. Цяпер супраць

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
24
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4